Кіраўнік нямецкага МЗС: афіцыйны Мінск узяў аўтарытарны курс

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле раскрытыкаваў рашэнне беларускіх уладаў аб непадаўжэнні мандата офіса АБСЕ ў Мінску.

Паводле словаў нямецкага міністра, гэтае рашэнне сведчыць аб аўтарытарным курсе афіцыйнага Мінска і аб яго аддаленні ад еўрапейскай сістэмы каштоўнасцяў.
 
Раней кіраўнікі камітэтаў па замежных справах парламентаў Нямеччыны і Польшчы выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікалі Літву дамагацца большай актыўнасці АБСЕ ў Беларусі. Літва ж з гэтага году старшынствуе ў АБСЕ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі