Кіроўцу аўтобуса пасадзілі на 15 сутак за прывітанне пасажырам ад палітвязняў
Кіроўца прыгараднага аўтобуса з Мінска перадаў пасажырам па гучнай сувязі прывітанне ад палітвязняў". За гэта 41-гадовага Сяргея Фірагу асудзілі на 15 сутак, пішуць праваабаронцы "Вясны".
Сына Фірагі Міхаіла асудзілі ў снежні 2020-га за жнівеньскія пратэсты на тры гады "хіміі".
Зранку 12 красавіка вёз шмат знаёмых пасажыраў і вырашыў перадаць прывітанне ад палітвязняў. У аўтобусе ехаў супрацоўнік службы бяспекі Мінскага метрапалітэна, ён і паскардзіўся на Фірагу ў міліцыю. Мужчына заявіў, што кіроўца па гучнай сувязі "казаў пра тое, што ў нашых турмах сядзіць шмат вязняў сумлення, і не трэба забываць пра іх, але заклікаў да масавых мерапрыемстваў не было".
Праз некалькі дзён кіроўцу затрымалі і склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП. Міліцыянты ацанілі яго ўчынак як заклік да масавых мерапрыемстваў.
Суддзя Мінскага раёна Аляксей Кропачаў прызнаў Сяргея Фірагу вінаватым і арыштаваў яго на 15 сутак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.