Кліп Юзары і Маймуны будзе насычаны спецэфектамі, як “Матрыца”

27 лютага пачаліся здымкі кліпа на песню “Time” дуэта Юзары і Маймуны. Працэсам займаецца кампанія MediaCube. Рэжысёрам роліка выступіць Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў, а прадзюсарам – Міхаіл Бычанок. Па словах аўтараў, кліп будзе насычаны спецэфектамі, амаль як фільм “Матрыца”, і захопліваючымі паваротамі сюжэта. Таксама ў кліпе будзе фігураваць велізаны пясочны гадзіннік.

Апроч таго, ужо вядома, што беларускія артысты выступяць на конкурсе ў Вене ў касцюмах ад беларускага дызайнера Вольгі Бухал, якая стварыла сцэнічныя строі для беларускай прадстаўніцы дзіцячага "Еўрабачання-2014” Надзеі Місяковай. Вядома, што ў Маймуны будзе жоўтая сукенка. Яе верхняя частка будзе сімвалізаваць будучыню, а ніжняя – мінулае. У строі таксама зашыфруюць ініцыялы артыстаў – U&M. Юзары будзе выступаць у цёмных графітных танах.

Таксама на мінулым тыдні дуэт прэзентаваў новую версію песні “Time”, з якой паедзе на “Еўрабачанне-2015”.

Паводле інфармацыі з афіцыйных суполак дуэта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі