Кныровіч у Варшаве: "Беларуская рэвалюцыя прайграла Пуціну"
Бізнэсовец Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
“Я выйшаў на свабоду нядаўна, але дакладна ведаю, што хачу займацца бізнэсам, бо адчуваю сябе ў гэтым добра. Хачу дапамагаць сацыяльным праектам, бо бачу ў гэтым вялікі сэнс. Таксама, магчыма, у нас народзіцца нейкі праект у галіне навучання малога бізнэсу", — дзеліцца планамі беларускі бізнэсовец Аляксандр Кныровіч.
Кіраўнік групы кампаній "Сармат" быў затрыманы ў студзені 2017 года. Суд абвінаваціў яго ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і асудзіў на шэсць гадоў зняволення.
Бізнэсовец, які часта крытыкаваў эканамічную сітуацыю ў Беларусі, віну не прызнаў і звязаў прысуд з жорсткім выказваннем на свой адрас Аляксандра Лукашэнкі ўжо на наступныя суткі пасля затрымання.
Прэзідэнцкая гонка падарыла дзейнаму кіраўніку дзяржавы новых ворагаў, а Кныровіча раптам выпусцілі і нават не сталі перашкаджаць яго ад'езду за мяжу.
27 кастрычніка бізнэсмэн прыехаў у Варшаву і правёў сустрэчу з беларусамі на тэму "Бізнэс, турма і радзіма". Падчас выступу Кныровіч расказаў, што адчуваў, назіраючы за палітычнымі падзеямі ў краіне з калоніі, а таксама як успрымае тое, што адбываецца пасля вызвалення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.