Колькасць асуджаных мужчын у калоніях РФ скарацілася на рэкордныя 23 тысячы

З калоніі — на вайну / zona.media
З калоніі — на вайну / zona.media

Колькасць асуджаных мужчын у калоніях РФ ў верасні-кастрычніку 2022-га скарацілася на рэкордныя 23 тысячы. Пра гэта піша zona.media, якая прааналізавала штомесячную статыстыку Федэральнай службы выканання пакаранняў Расіі. Адзначаецца, што з 2010 года такіх рэзкіх скарачэнняў асуджаных у калоніях не было, нават пасля амністый. Пры гэтым колькасць зняволеных у СІЗА, у калоніях-пасяленнях так заўважна не змянілася.

Летам стала вядома пра вярбоўку зняволеных у Расіі бізнесменам Яўгенам Прыгожыным для прыватнай кампаніі Вагнера, якая ваюе разам з расійскай арміяй супраць Украіны. Рабілася гэта насуперак расійскаму заканадаўству. Як менавіта афармлялася адсутнасць зняволеных у калоніях, невядома. Новая статыстыка не дае адказу на гэтае пытанне. Нямала былых зняволеных загінула на фронце (сярод іх — замежнікі), іншыя трапілі ў палон. Вядомая трагічная гісторыя Яўгена Нужына, які пасля прыгод ва Украіне стаў ахвярай жорсткага забойства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі