Кортні Лав абнавіла "Hole"
Кортні Лав (Courtney Love) адпраўляецца на гастролі са сваёй камандай “Hole” упершыню за апошнія дзесяць гадоў. Тур стартуе ў лютым, у яго межах гурт адыграе канцэрты ў Лондане, Мілане, Амстэрдаме і іншых еўрапейскіх гарадах.
Цяперашняя канфігурацыя “Hole” кардынальна адрозніваецца ад вядомай раней: былыя ўдзельнікі гурта Эрык Эрландсан (Eric Erlandson) і Меліса Аўф Дэр Мор (Melissa Auf der Maur) удзелу ў рэюніёне не бяруць. Лав ужо прадставіла публіцы сваіх новых калег - гітарыста Міко Ларкіна (Micko Larkin), басіста Шона Сэйлі (Shawn Saily) і бубнача Сцью Фішэра (Stu Fischer). Гэта будуць першыя жывыя выступы каманды з 1999 года.
Таксама Кортні абвясціла пра планы выпусціць новы альбом пад шыльдай “Hole”, што выклікала негатыўную рэакцыю ў Эрыка Эрландсана, які з'яўляўся адным з сузаснавальнікаў каманды. Па словах гітарыста, Кортні Лав не мае права выкарыстоўваць назву гурта па ўмовах кантракту, які яны падпісвалі разам з Лав у 2002 годзе. Кортні ў сваю чаргу аспрэчыла гэтыя абвінавачванні, заявіўшы, што “Hole” “быў, ёсць і будзе яе гуртом”.
Пласцінка «Nobody's Daughter», рэліз якой павінен адбыцца сёлета, скончыніць больш чым дзесяцігадовы перапынак у дыскаграфіі каманды. Апошнім на сённяшні дзень альбомам “Hole” з'яўляецца “Celebrity Skin”, выпушчаны ў 1998 годзе.
Фота: www.liveinternet.ru