Кот насіў марыхуану ў малдаўскую турму

Ахоўнікі западозрылі ката ў той момант, калі ён праходзіў у турму праз дзірку ў плоце. На шыі ён меў яркі фіялетавы аброжак. Як потым высветлілася, на аброжка былі прымацаваныя два пакецікі з марыхуанай.



Кіраўніцтва турмы заявіла, што ката выкарыстоўваў нехта з жыхароў суседняй вёскі.



Выпадкі з затрыманнямі вусатых кур’ераў здараліся і раней: у расійскай рэспубліцы Комі ў чэрвені таксама затрымалі ката з забароненымі прадметамі, якія звер нёс у папраўчую калонію. А ў Бразіліі раней злавілі ката, які спрабаваў пранесці ў турму бурыльныя свердлы, напільнікі, мабільны тэлефон з сілкавальнай прыладай і навушнікі, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі