Кожны трэці мінчук гатовы пакінуць Беларусь праз палітыку — чыноўнікі

Мінск / Мінск-Навіны
Кожны трэці мінчук гатовы пакінуць Беларусь з палітычных прычынаў — назаўжды ці на нейкі час. Такі вынік апытання жыхароў сталіцы атрымалі чыноўнікі Мінгарвыканкама.
Справаздачу чыноўнікаў здабылі "Кіберпартызаны". Дакумент быў створаны ў чэрвені 2022 года.
"Значная частка сталічных жыхароў (40%) мяркуе, што адносіны ўлады з народам характарызуюцца вострымі супярэчнасцямі", — канстатуецца ў чынавенскай справаздачы. Таксама вынікі апытання паказалі, што неабароненымі ад самавольства чыноўнікаў лічыць сябе 43% рэспандэнтаў. Надзеі на паляпшэнне свайго жыцця ад дзеянняў мясцовых уладаў маюць толькі 4% апытаных, на агульнадзяржаўныя ўлады спадзяюцца 8%.
Таксама аўтары справаздачы скардзяцца на зніжэнне ВРП (валавага рэгіянальнага прадукту) і страты экспартнай выручкі мінскіх прадпрыемстваў. Таксама яны апісваюць, як уведзеныя санкцыі адбіліся на канкрэтных прадпрыемствах сталіцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.