Крэмль хоча замяніць Лукашэнку — украінскі дэпутат Шаўчэнка

Евгений Шевченко вместе с Александром и Колей Лукашенко
Дэпутат Яўген Шаўчэнка разам з Аляксандрам Лукашэнкам і ягоным сынам Мікалаем / facebook.com/e.shevchenko76

Народны дэпутат Украіны Яўген Шаўчэнка сустракаўся з Лукашэнкам і ствараў імідж ягонага "сябра", пакуль не высветлілася што праз яго ўкраінскае кіраўніцтва працавала з беларускім палітыкам і яго атачэннем. У новым інтэрв'ю Шаўчэнка выказаўся пра тое, што Крэмль зацікаўлены ў тым, каб замяніць Лукашэнку на іншага чалавека.

"На каго дакладна, я не буду цяпер называць. Але гэта багаты чалавек, бізнесмен. Ён родам з Беларусі. Гэты чалавек выконваў бы ўсе капрызы Пуціна па першай камандзе", — сказаў дэпутат.

Па словах Шаўчэнкі, Лукашэнка для Пуціна — не вельмі зручная фігура, бо не будзе так хутка выконваць яго загады. Крыніцу, адкуль ён ведае пра планы замены Лукашэнкі, дэпутат не назваў.

Як вы лічыце, каго меў на ўвазе Шаўчэнка? Выказаць меркаванне можна ў каментарах у нашым тэлеграм-канале!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі