Крымскім студэнтам пагражаюць адлічэннем за гімн Украіны (відэа)

Гэта адбылося месяц таму. Цяпер студэнтам Крымскага індустрыяльна-педагагічнага універсітэта пагражаюць адлічэннем з ВНУ. Пра гэта паведаміў журналіст Асман Пашаеў.

“Усіх студэнтаў па фота і відэа ў інтэрнэце ФСБ занесла ў спіс і зараз іх тэрарызуюць, патрабуючы здаць ініцыятараў акцыі. Ім дапамагае выкладчык Мустафа Джыляджы, у кабінеце якога адбываюцца “допыты”…”, — напісаў ён.


У каментары “Украінскай праўдзе” ён удакладніў, што студэнтаў дапытваюць ўжо 2 тыдні. “Іх супакойваюць тым, што ніхто не пацерпіць, калі знойдуцца арганізатары”, — паведаміў журналіст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі