Крымскія гатэлі застануцца без “зорак”
Абавязковая класіфікацыя можа загнаць іх уладальнікаў у фінансавы тупік.
У Крыме сама меней на год адклалі рашэнне аб абавязковай класіфікацыі гатэляў і прысваенні ім “зорак”. Як мяркуе спікер крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў, удзельнікі турыстычнага рынку скардзяцца, што класіфікацыя гатэляў патрабуе ад іх вялікіх выдаткаў. Прысваенне “зорак” можа загнаць гатэлі ў фінансавы тупік — летась турыстычная галіна Крыма не атрымала запланаваных прыбыткаў.
Прысвойваць гатэлям “зоркі” на паўвыспе планавалі з пачатку гэтага года. Раней мясцовыя ўлады сцвярджалі, што такая класіфікацыя не прынясе іх уладальнікам вялікіх выдаткаў, піша meduza.io
Ілюстратыўнае фота з сайта snpcrimea.ru