Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк атрымаў медаль ад беларускіх уладаў
Ксёндз-канонік мінскага Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк атрымаў юбілейнм медаль "100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі". Загад пра яго ўзнагароджанне падпісаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло, паведамляе catholic.by.
Так улады адзначылі святару "за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і паспяховае правядзенне ХХІІІ Міжнароднага кангрэса Федэрацыі пчалярскіх арганізацый Еўразіі "Апіславія".
Уладзіслаў Завальнюк — капелан беларускіх пчаляроў. І сам ксёндз таксама займаецца пчалярствам. На сустрэчах духавенства ў касцёле святых Сымона і Алены ўсе ўдзельнікі атрымліваюць у падарунак ад яго натуральны мёд вышэйшай якасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.