Курэйчык: беларускія апазіцыянеры тупа парадыруюць Зяленскага

Курэйчык: беларускія апазіцыянеры тупа парадыруюць Зяленскага

Вядомы рэжысёр, драматург, кінасцэнарыст Андрэй Курэйчык выпусціў відэаролік, прысвечаны беларускай апазіцыі. Яму падаецца, што яна "проста спяклася". Спачатку перастае праводзіць вулічныя акцыі, бо трэба плаціць міліцыі, пасля пачынаюць з'яўляцца відэазвароты, "якія тупа парадыруюць Зяленскага".

"Калі вы вырашылі падмяніць рашэнне рэальных праблем вось гэтай забаўляльнай бурдой, то, мне падаецца, гэта шлях у нікуды, — кажа Курэйчык. — А рэальныя праблемы ёсць, тыя ж паборы падчас мітынгаў. Але іх трэба вырашаць. Арганізоўваць рэальную кампанію пратэсту, міжнародную кампанію пратэсту". Таксама Андрэй Курэйчык прапануе "рабіць гіганцкую кампанію ў сацыяльных сетках", аб'яднацца "у адзін фронт, бо гэта агульная праблема для ўсіх апазіцыянераў".

У канцы відэароліку ён робіць сумную выснову: "На дадзены момант у нас няма нармальных палітычных лідараў, якія займаюцца рэальнай палітыкай". Ён заклікае апазіцыянераў не забаўляць людзей, бо ў Беларусі ўжо ёсць чалавек, які гэта робіць штодзённа і па ўсіх тэлеканалах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі