Курс долара дасягнуў новага максімуму — 9380 рублёў
У аўторак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара вырас на 30 рублёў, курс еўра знізіўся на 10 рублёў — да 12710, курс расійскага рубля застаўся ранейшым — 282 беларускія рублі.
Нагадаем, у панядзелак, 2 снежня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 9350, курс еўра таксама вырас на 10 рублёў — да 12720, курс расійскага рубля вырас з 281,5 да 282 беларускііх рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Сёлета валютная выручка Беларусі скарацілася на 6,5 млрд долараў