Курс долара працягвае расці, а курс еўра зноў не змяніўся
У сераду на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара вырас на 10 рублёў і складае 9560, курс еўра не змяніўся — 13040 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся — з 287,5 да 286,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у аўторак, 14 студзеня, курс долара таксама вырас на 10 рублёў, а курс еўра не змяніўся.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Жыхарка Брэста здымала рублі, а банкамат ёй выдаў... пачку долараў