Курс долара ў Беларусі рэзка вырас
Таксама ўзняўся і курс еўра.
На Беларускай валютна-фондавай біржы 22 красавіка прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Курс долара ў сераду вырас на 290 рублёў і дасягнуў 14 580. Перад гэтым таргі адбываліся ў пятніцу, 17 красавіка. Тады долар вырас на 20 рублёў.
Еўра таксама рэзка расце. Яго курс сёння павялічыўся на 240 рублёў — да 15 680.
А вось курс расійскага рубля спыніў папярэдні рост. Гэтая валюта ў сераду нават патаннела — на 11 пунктаў да 272 беларускіх. .
Фота — kp.by