Квасьнеўскі: Лёс украінскай рэвалюцыі вырашыцца ў бліжэйшыя 48 гадзінаў
Экс-прэзідэнт Польшчы лічыць, што прыхільнікі інтэграцыі з ЕС павінны быць рашучымі і трымаць дынаміку пратэсту.
Толькі так яны могуць прымусіць прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча пайсці на саступкі, лічыць Аляксандр Квасьнеўскі.
Паводле яго слоў, пад ціскам масавых пратэстаў можна дамагчыся адстаўкі аднаго з міністраў ці нават прэм'ер-міністра. Але калі вулічныя акцыі пачнуць слабець, то ўлады выкарыстаюць сілу, каб узяць сітуацыю пад кантроль.
Экс-прэзідэнт Польшчы мяркуе, што ў Віктара Януковіча няма свайго плану вырашэння сітуацыі і ён чакае яе развіцця, каб нейкім чынам рэагаваць на падзеі. У Януковіча адна мэта: вярнуць спакой у краіне і забяспечыць сваё пераабранне ў 2015 годзе. Квасьнеўскі лічыць, што адстаўка прэзідэнта пакуль малаверагодная, інфармуе УНІАН.
Аляксандр Квасьнеўскі падкрэсліў: сёння ўлада ва Украіне нашмат больш мацнейшая, чым падчас Аранжавай рэвалюцыі.
Экс-прэзідэнты Украіны Краўчук, Кучма і Юшчанка падтрымалі акцыі пратэсту