Кыргызстан хоча купіць у Беларусі зенітна-ракетны комплекс "Пячора"
ЗРК "Пячора" / bsvt.by
Кыргызстан плануе закупіць у Беларусі зенітна-ракетны комплекс "Пячора-2БМ". Пра гэта заявіў міністр абароны Бактыбек Бекбалотаў, перадае Sputnik.
ЗРК накіруюць у памежную з Таджыкістанам Баткенскую вобласць краіны.
Бекбалотаў распавёў, што падчас нядаўняга віізіту ў Мінск ён азнаёміўся з тэхнічнымі характарыстыкамі комплексу. "Комплекс абсталяваны сістэмай выяўлення, радыёлакацыі і гэтак далей", — адзначыў міністр.
У верасні 2022 года сітуацыя на кыргызска-таджыкскай мяжы абвастрылася. Падчас чарговага канфлікту бакі абмяняліся ракетнымі ўдарамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.