Латушка: хутчэй за ўсё, уладай абраны сілавы варыянт вырашэння сітуацыі

Латушка: хутчэй за ўсё, уладай абраны сілавы варыянт вырашэння сітуацыі

Хутчэй за ўсё з боку ўлады ідзе сілавы варыянт вырашэння сітуацыі з пратэстамі ў Беларусі. Такое меркаванне ў эфіры Еўрарадыё выказаў Павел Латушка, сябра Каардынацыйнай рады, былы дыпламат, экс-міністр культуры. Нядаўна яго знялі з пасады гендырэктара Купалаўскага тэатру за публічную падтрымку пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Латушка мяркуе, што ўлады стараюцца знізіць маштабы выступленняў. Але "уся агромністая грамада, якая выказвала сваю пазіцыю, ужо не памяняе свой падыход, ён будзе толькі мацавацца", кажа палітык. Ён перакананы, што гэтую пазіцыю людзі будуць выказваць публічна. "Калі не сёння, то заўтра, паслязаўтра. Гэта павінны разумець улада, сілавікі", — заявіў Павел Латушка.

"Няўжо ўлада такі моцны наркотык, што не дазваляе прымаць рашэнні ў інтарэсах іншых людзей?!", — гаворыць палітык. Ён перакананы, што іншага выйсця, як дыялог, няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі