Латушка: мы гатовыя на перамовы толькі пра транзіт улады і выбары без Лукашэнкі

Латушка: мы гатовыя на перамовы толькі пра транзіт улады і выбары без Лукашэнкі

Беларуская апазіцыя гатовая весці перамовы з уладамі, але толькі пра транзіт улады і выбары без удзелу Аляксандра Лукашэнкі. Так кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка пракаментаваў сённяшнюю заяву Уладзіміра Пуціна.

"Калі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін гатовы выступіць гарантам выканання патрабаванняў беларускага народа аб безумоўным і неадкладным вызваленні ўсіх без выключэння палітычных зняволеных у Беларусі і спыненні масавых рэпрэсій, мы гатовыя весці перамовы. Але толькі па адным пытанні — пра транзіт улады і правядзенне датэрміновых выбараў прэзідэнта ў Беларусі без удзелу Лукашэнкі", — заявіў Латушка. 

Ён выказаў салідарнасць з пазіцыяй Святланы Ціханоўскай у гэтым пытанні.

Таксама Латушка прапанаваў Расіі даслаць свайго прадстаўніка на міжнародную канферэнцыю ў Вену, каб разам з краінамі ЕС "выступіць гарантам папярэдніх умоў, якія забяспечваюць транзіт улады ў Беларусі".

Як распавядала Еўрарадыё, 18 лістапада Уладзімір Пуцін прапанаваў беларускім уладам пачаць дыялог з апазіцыяй, каб вырашыць праблеы ў краіне. Каментуючы гэтыя словы, Святлана Ціханоўская сказала, што перадумова такога дыялогу — вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі