Латушка: спачатку адхіліць Лукашэнку ад улады, а потым змяняць Канстытуцыю

Латушка: спачатку адхіліць Лукашэнку ад улады, а потым змяняць Канстытуцыю

Аляксандр Лукашэнка не з'яўляецца гарантам незалежнасці Беларусі. Ён паставіў незалежнасць пад пагрозу перамовамi з Расіяй, падчас якіх ён гандлюе Беларуссю. Пра гэта кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат".

На думку Латушкі, унутраны і знешні ціск на рэжым Лукашэнкі павінны спалучацца, каб прымусіць яго сысці.

Латушка заявіў, што ў Беларусі няма парламента, бо ўсе спісы ўзгадняе асабіста Лукашэнка. Няма іншых галінаў улады — ні судовай, ні заканадаўчай. 

Таксама кіраўнік НАК падкрэсліў, што Лукашэнка не гарант канстытуцыі, бо неаднаразова парушаў яе і сам заяўляў пра гэта. 

Пытанне зменаў у Канстытуцыю Латушка лічыць неактуальным. "Зараз стаіць адно пытанне — адхіліць Лукашэнку ад улады. Канстытуцыю трэба мяняць толькі тады, калі нелегітымная ўлада будзе адхілена і абраны новы прэзідэнт Беларусі", — заяўляе ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі