Латвія, як і Літва, хоча пабудаваць плот на мяжы з Беларуссю
З-за чумы Латвія ўводзіць татальны ветэрынарны кантроль на мяжы з нашай краінай.
Латвійская харчова-ветэрынарная служба ўзмацніла кантроль, каб не дапусціць патраплення ў краіну афрыканскай чумы свіней. Адно з мерапрыемстваў, пры дапамозе якога плануецца змагацца з магчымым распаўсюдам захворвання на тэрыторыі Латвіі, — пабудова плота ўздоўж мяжы краіны. Плануецца, што плот стане непераадольнай перашкодай для дзікоў, які хворыя на афрыканскую чуму.
Плот, выдаткі на пабудову якога пакрые ЕС, будзе размешчаны ўздоўж межаў Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі з Расіяй і Беларуссю.
Самая галоўная рызыка, па меркаванні харчова-ветэрынарнай службы — нелегальны ўвоз прадуктаў на тэрыторыю Латвіі. Таму цяпер багаж людзей, якія перасякаюць мяжу, даглядаць у 100-працэнтным аб’ёме, а не выбарачна, як раней.
23 ліпеня аналагічны кантроль быў уведзены на літоўска-беларускай мяжы, нагадвае "Наша ніва".
Фота — bymedia.net