Лаўрэатам Букера за 2013 год стала новазеландка Элеанора Катон
Прэміяй яна была ўганараваная за раман "Святло", дзеянне якога разгортваецца ў 60-х гадах XIX стагоддзя.
Галоўны герой, які прыехаў у Новую Зеландыю, каб паспрабаваць шчасця на залатых капальнях, аказваецца ўцягнутым у складаную сетку інтрыг і нераскрытых злачынстваў .
Катон усяго 28 гадоў, ніхто яшчэ ў такім узросце не атрымліваў прэстыжную Букераўскую прэмію. Затое яе раман — самы доўгі з прадстаўленых на цяперашняй прэміі, у ім 832 старонкі, адзначае РІА "Новости".
Букераўская прэмія, заснаваная ў 1968 годзе, уручаецца штогод за лепшы празаічны твор на англійскай мове, напісаны грамадзянінам Вялікабрытаніі, Ірландыі або адной з краін брытанскай Садружнасці. Пераможца атрымлівае прыз у 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Акрамя таго, усім фіналістам, уключна з пераможцай, уручаецца чэк на 2,5 тысячы фунтаў, а таксама выкананае ўручную падарункавае выданне кнігі.
Фота — TheManBookerPrizes