ЛДП плануе выставіць на выбары 110 кандыдатаў

ЛДП плануе выставіць на выбары 110 кандыдатаў

Ліберальна-дэмакратычная партыя (ЛДП) Беларусі мае намер выставіць 110 кандыдатаў у дэпутаты на парламенцкіх выбарах. Гэта адбудзецца на з’ездзе партыі, які пройдзе на наступным тыдні, заявіў журналістам намеснік старшыні арганізацыі Алег Гайдукевіч.

Па яго словах, на з’ездзе будуць прысутнічаць прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі. Кожнаму кандыдату раздадуць гатовы пакет дакументаў, а вылучэнцам застанецца толькі запоўніць дэкларацыі аб даходах.

Таксама партыя хоча актыўна задзейнічаць на выбарах сваіх назіральнікаў. Пэўная частка сябраў ЛДП прадстаўленая і ў выбаркамах, перадае БЕЛТА.

Вылучэнне кандыдатаў будзе працягвацца да 1 жніўня. Парламенцкія выбары адбудуцца 11 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі