Ліцэнзіі на вываз бульбы зноў уводзяць у Беларусі

Бульба, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Беларусі зноў зафіксавалі дэфіцыт бульбы. І ўрад ізноў уводзіць ліцэнзіі на яе вываз, паведамляе прэс-служба Саўміна.
Бліжэйшыя тры месяцы вывезці бульбу за мяжу можна будзе толькі па разавых ліцэнзіях, якія выдае МАРГ па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам і аблвыканкамамі ці Мінгарвыканкамам.
Прычына ў тым, што ў Беларусі цэны на бульбу абмяжоўваюцца, а ў Расіі не. Таму стала вельмі выгадна набыць бульбу па "справядлівых" цэнах у Беларусі і прадаць па рынкавых у Расіі. Без штучных абмежаванняў у такой сітуацыі — ніяк: толькі ліцэнзаванне "дазволіць забяспечыць кантроль над запасамі, а таксама за экспартнымі патокамі бульбы ў сувязі з ростам попыту і высокім коштам на яе за межамі Рэспублікі Беларусь".
Мінулы раз ліцэнзіі на вываз бульбы ўводзілі 12 снежня. Гэтая мера толькі-толькі перастала дзейнічаць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.