Лічба пацверджаных выпадкаў COVID-19 у свеце дасягнула амаль 4 мільёнаў

Лічба пацверджаных выпадкаў COVID-19 у свеце дасягнула амаль 4 мільёнаў

На раніцу 9 траўня колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у свеце няўмольна наблізілася да чатырох мільёнаў — 3,939,348. Памерла 274,932 чалавек. Такія лічбы называе амерыканскі ўніверсітэт Джона Хопкінса. Згодна з яго дадзенымі, найгоршая сітуацыя з заражэннем і смерцямі па-ранейшаму назіраецца ў ЗША — там 1,283,929 хворых на каранавірус і больш за 77 тысяч лятальных выпадкаў. На пятым месцы ў рэйтынгу Хопкінса апынулася Расія — сітуацыя ў суседняй краіне пагаршаецца з кожным днём: па афіцыйнай статыстыцы там 187,859 пацверджаных выпадкаў і 1723 смерцяў.

На 8 траўня ў Беларусі зафіксаваны 21 101 (+933 суткі, на дзень раней — +913) выпадак COVID-19. Памёр 121 пацыент з каранавірусам. У табліцы Хопкінса наша краіна займае 27-е месца, даўно абышоўшы суседнія Польшчу і Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі