Лідар нацыяналістаў не стаў прэзідэнтам Аўстрыі

Лідар нацыяналістаў не стаў прэзідэнтам Аўстрыі

Лідар нацыяналістаў, які выйграў першы тур і працяглы час лідзіраваў падчас падліку галасоў у другім, не стаў прэзідэнтам Аўстрыі. Норберт Хофер (кандыдат ад нацыяналістычнай Аўстрыйскай партыі свабоды) у выніку прайграў незалежнаму кандыдату, экс-кіраўніку Партыі зялёных Аляксандру Ван дэр Бэлену. Разрыў паміж імі аказаўся вельмі малы. Ван дэр Бэлен набраў 50,3% галасоў, Хофер — 49,7%. Розніца склала крыху больш за 31 тысячу галасоў з больш чым 4,6 млн галасоў, інфармуе ВВС.

Норберт Хофер прызнаў сваё паражэнне. Ён заклікаў сваіх прыхільнікаў не адчайвацца, бо іх галасы сталі "інвестыцыяй у будучыню".

Адзначаецца, што ўпершыню пасля Другой сусветнай вайны прэзідэнтам Аўстрыі стаў палітык, які не з'яўляецца прадстаўнікоў двух асноўных партый — Народнай і Сацыял-дэмакратычнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі