Лідэраў афіцыйнага Саюзу палякаў не пускаюць у Польшчу
Намесніка старшыні афіцыйнага Саюзу палякаў у Беларусі Мечыслава Лысага 6 красавіка не пусцілі ў Польшчу і анулявалі візу. Як паведамляе сайт "Хартыя'97", польскія памежнікі затрымалі Лысага на прапускным пункце "Баброўнікі". Па яго словах, на працягу гадзіны ішлі кансультацыі, а потым яго польскую візу анулявалі.
Як распавёў сам Лысы, усяго два тыдні таму ён ездзіў у Польшчу і ніякіх праблем на мяжы ў яго не ўзнікала.
Дарэчы, іншыя актывісты афіцыйнага Саюзу палякаў таксама сутыкнуліся з праблемамі пры спробах трапіць на тэрыторыю Польшчы.