Лідэры футбольнага чэмпіянату згубілі ачкі, а "Партызан" зноў не прайграў
У сераду прайшлі матчы 16-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Лідэры нечакана згубілі ачкі ў матчах з аўтсайдэрамі. У апошніх турах радуе сталічны "Партызан", які атрымаў дзве перамогі, а цяпер згуляў унічыю 0:0 з мінскім "Дынама".
Барысаўскі БАТЭ не здолеў перамагчы на сваім полі наваполацкі "Нафтан" — была зафіксаваная нічыя 1:1. Прычым усе галы на рахунку барысаўчан. Спачатку Віталь Радзівонаў на 11-й хвіліне адкрыў лік, а на 46-й Сяргей Сасноўскі арганізаваў аўтагол у свае вароты. Адзначым, што на 89-й хвіліне з поля пасля другога папярэджання быў выдалены гулец "Нафтана" Валерый Жукоўскі.
З такім жа лікам скончыўся матч у Салігорску, дзе сустракаліся "Шахцёр" і "Белшына". Сяргей Балановіч на 22-й хвіліне вывеў гаспадароў поля наперад, а на 74-й хвіліне Віталь Ланько лік зраўняў. Унічыю 0:0 згулялі магілёўскі "Днепр" і "Віцебск".
Брэсцкае "Дынама" разграміла гродзенскі "Нёман" — 4:0 (Мікалай Януш, 7, 87, Віктар Сокал, 23, Андрэй Цэван, 38). Адзначым, што з поля былі выдаленыя двое гродзенскіх футбалістаў — Мікалай Місіюк на 59-й хвіліне і Алег Ікім на 79-й.
"Мінск" у гасцях разграміў жодзінскае "Тарпеда" з лікам 4:0 (Андрэй Разін, 2, Андрэй Шаракоў, 21, 77, Дзмітрый Асіпенка, 90+2).
У БАТЭ цяпер 35 ачкоў, 33 ачкі мае мінскае "Дынама", якое ўпусціла выдатны шанец дагнаць лідэра. У "Мінска" 30 ачкоў.
Адзначым, што "Партызан" дагнаў жодзінскае "Тарпеда", у іх цяпер па 9 ачкоў, каманды дзеляць 11-12 месцы.
Наступны, 17-ы тур, пройдзе 27 чэрвеня. На гэты раз найбольшую увагу прыцягне матч "Партызан" — БАТЭ.