Ліхавід адкладае галадоўку і просіць паберагчыся Будзіміра і Малалеткіна
Маці Мікіты Ліхавіда Алена паведаміла пра рашэнне сына адкласці галадоўку на той час, калі ягоную касацыйную скаргу на прысуд разгледзіць Вярхоўны суд.
"Таму я заклікаю Будзіміра і Малалеткіна, якія вырашылі падтрымаць Мікіту, паберагчыся і спыніць галадоўкі салідарнасці", -- сказала Алена Ліхавід "Свабодзе".
Паводле Алены Ліхавід, з яе сынам на "Валадарцы" сустрэлася адвакат Дар'я Ліпкіна, якой удалося пераканаць Мікіту адкласці галадоўку.
Нагадаю, актывіста руху "За свабоду" Мікіту Ліхавіда Партызанскі суд Мінска асудзіў на 3,5 гады зняволення за ўдзел ў падзеях 19 снежня. Адвакат Ліхавіда ўжо падала скаргу на прысуд.
Пра галадоўкі пратэсту заявілі таксама вядомы блогер Будзімір і жыхар Воршы Сяргей Малалеткін.