Ліст-папярэджанне, які Эдуард Ханок адправіў Ядвізе Паплаўскай (фота)

Ліст-папярэджанне, які Эдуард Ханок адправіў Ядвізе Паплаўскай (фота)

З’явіўся ліст-папярэджанне, які Эдуард Ханок адправіў Ядвізе Паплаўскай. Кампазітар у ім паведамляе, што выкананне некалькіх папулярных песень (“Завіруха”, “Счастливый случай”, “Я у бабушки живу”, “Малиновки заслыша голосок”), да якіх ён напісаў музыку, з 26 красавіка будзе “незаконным” і падлягаць “вырашэнню ў судовым парадку”. У лісце Ханка, які змясціла ў Facebook дачка Паплаўскай Анастасія Ціхановіч, таксама паведамляецца, што “рыхтуецца пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі”. Яго мэта — “стварыць прэцэдэнт для спробы аздараўлення адносін паміж аўтарамі і выканаўцамі”.

Пра тое, што Ханок забараніў спевакам Ядвізе Паплаўскай і Анатолю Ярмоленку выкарыстоўваць музыку сваіх самых папулярных песень, стала вядома напярэдадні. Ён адправіў лісты міністрам культуры і інфармацыі ды паведаміў пра намер падаць у суд на Паплаўскую і Ярмоленку. Кампазітар лічыць, што былі парушаныя яго аўтарскія правы.

Анастасія Ціхановіч піша, што стала сведкам нядаўняй сустрэчы яе маці і Ханка. Адбылося гэта на 40 дзён, як не стала Аляксандра Ціхановіча. Нібыта, кампазітар давёў Ядвігу Паплаўскую да слёз. Ён прапанаваў выкупіць правы на згаданыя песні за 25 тысяч долараў, “інакш усё скончыцца судом”, піша Анастасія Ціхановіч. Калі ж Эдуарду Ханку распавялі пра тое, што ў апошнія гады ўсе сродкі ішлі на лячэнне Аляксандра Ціхановіча, кампазітар нібыта пагадзіўся “зняць пытанне”, але 25 красавіка з’явіўся яго ліст-папярэджанне.

Ліст-папярэджанне, які Эдуард Ханок адправіў Ядвізе Паплаўскай (фота)
Фота: Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі