Літаратары пакідаюць Беларускі ПЭН-цэнтр праз моўны скандал

Літаратар і выдавец Алесь Аркуш вырашыў пакінуць шэрагі Беларускага ПЭН-цэнтра. У каментары БелаПАН ён паведаміў, што з арганізацыі таксама выходзіць пісьменнік і журналіст Вінцэсь Мудроў.

Аркуш заявіў, што рашэнне пра сыход абмяркоўваў з Мудровым яшчэ летась, бо адчуваў незадаволенасць дзейнасцю арганізацыі. Па яго словах, ПЭН-цэнтр, які павінен абараняць правы пісьменнікаў, апошнім часам "ператварыўся ў нейкую кармушку, арганізацыю, дзе проста дзеляць гуманітарку, а не змагаюцца за пісьменнікаў, чым павінны былі ў першую чаргу займацца". Ён зазначыў, што кіраўніцтва арганізацыі не раіцца з шараговымі сябрамі ПЭН-цэнтра.

Таксама Аркуш незадаволены нядаўнім прэс-рэлізам арганізацыі, у якім гаварылася пра дыскрымінацыю рускамоўных пісьменнікаў. Творца кажа, што разам з аднадумцамі хоча аднавіць дзейнасць супольнасці "Таварыства вольных літаратараў", вядомай з 1993 года.

Пра свой сыход з ПЭН-цэнтра заявіў мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Аднак потым у каментары БелаПАН ён прыгадаў, што апошнія 10 гадоў не пацвярджаў свайго сяброўства ў арганізацыі.

Нагадаем, што раней з-за гэтага скандалу ПЭН-цэнтр пакінуў журналіст і пісьменнік Сяргей Дубавец.

Нагадаем, што згадка пра "дыскрымінацыю рускамоўных пісьменнікаў" з'явілася ў прэс-рэлізе ПЭН-цэнтра. Яна выклікала гучны розгалас у грамадстве. 11 сакавіка старшыня ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч публічна папрасіў прабачэння за недарэчна ўжытае слова.

Старшыня ПЭН-цэнтра выбачыўся за спрэчныя выказванні ад імя арганізацыі

Сяргей Дубавец: Вярнуся ў ПЭН-цэнтр, калі там будзе здаровы розум

Беларускі ПЭН-цэнтр: Нас няправільна зразумелі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі