Літаратурную прэмію Гедройца атрымаў Віктар Казько

Увечары 1 чэрвеня ў мінскім гатэлі "Renaissance" уручылі літаратурную прэмію Гедройца. Яе атрымаў Віктар Казько за кнігу "Час збіраць косці". Ён жа перамог паводле чытацкага галасавання. Галоўны прыз — 10 тысяч еўра.

Другое месца ў Таццяны Барысік, якая атрымала сертыфікат на адпачынак у Балтыйскім доме творчасці пісьменнікаў.

Віктар Казько прызнаўся Еўрарадыё, што яшчэ не ведае, на што патраціць грошы. Магчыма, на рамонт, на сям'ю, сказаў ён.

Як набываюць кнігі пераможцаў прэміі Гедройца

Прэмія Гедройца была заснаваная ў канцы 2011 года. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выдадзена ў папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах "мастацкая проза" і "эсэістыка". Сёлета на конкурс даслалі 63 літаратурныя працы, з якіх журы спачатку выбрала 42 творы, а пасля засталіся шэсць аўтараў: Тацяна Барысік з кнігай "Жанчына і леапард", Альгерд Бахарэвіч — "Дзеці Аліндаркі", Антон Францішак Брыль — "Ян Ялмужна", Андрэй Гуцаў — "Кніга зданяў", Сяргей Дубавец — "Сіні карабель у блакітным моры плыве", Віктар Казько — "Час збіраць косці".

Нагадаем, летась літаратурную прэмію Гедройца атрымаў Ігар Бабкоў за кнігу "Хвілінка: Тры гісторыі". У 2012-м пераможцам быў Павел Касцюкевіч (за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”), у 2013 годзе — Уладзімір Някляеў (за кнігу “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”).

Фота: Еўрарадыё, svaboda.org, nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі