Літва вырашыла змякчыць правілы ўезду ў краіну
Літва змякчае правілы ўезду ў краіну, паведамляе Delfi. Мэта змены ўмоў — "стварэнне перадумоў для ўезду высокакваліфікаваных спецыялістаў, выкладчыкаў, даследчыкаў".
Ва ўрадавай пастанове паведамляецца пра адмену патрабавання для замежнікаў мець адмоўны аналіз тэсту на каранавірус, здадзены не пазней за 72 гадзіны да ўезду. Па-першае, ёсць сумненні ў надзейнасці тэстаў, а па-другое, гэта зроблена ў кантэксце дапамогі Беларусі — каб у беларусаў не ўзнікала праблем з выездам з-за тэсту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.