Літва знішчыць свіней каля мяжы з Беларуссю

Свінні будуць знішчаныя на тэрыторыі ў 10 кіламетраў ад беларускай мяжы. Тэрмін для правядзенні гэтага мерапрыемства — да 1 снежня. Уся “аперацыя” будзе каштаваць 3 мільёны еўра. 30% ад гэтай сумы Літва атрымае ад Еўрапейскай камісіі, інфармуе Польскае прэсавае агенцтва.

Раней для абароны ад захворвання свіней літоўцы хацелі збудаваць 500-кіламетровы плот на мяжы з Беларуссю, каб спыніць такім чынам свабоднае перамяшчэнне дзікіх звяроў.

Нагадаем, афрыканская чума свіней — віруснае захворванне хатніх свіней і дзікоў. Яно перадаецца пры прамым кантакце здаровых і хворых жывёлаў, праз прадукты з свініны, кляшчамі і механічна (транспартнымі сродкамі, пры перавозцы жывёлаў). Вакцыны ад яе няма. Амаль усе пагалоўе хворых свіней гіне. Жывёлы з падазроным захворваннем знішчаюцца. Для чалавека афрыканская чума свіней бяспечная. Беларусь сутыкнулася з афрыканскай чумой свіней у 2013 годзе.



Фота — wyborcza.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі