Літву пакінуў 321 нелегальны мігрант
Літву пакінуў 321 нелегальны мігрант
З Літвы выехаў 321 чалавек з ліку мігрантаў, якія незаконна перасеклі літоўска-беларускую мяжу, паведамляе Delfi.lt са спасылкай на МУС краіны ў аўторак.
Гэтыя людзі пакінулі Літву па ўласным жаданні або былі высланыя, удакладняе міністэрства. Падзейнічала літоўскаму боку ў тым, каб мігранты выправіліся на радзіму, дэлегацыя амбасады Ірака ў Варшаве. Паводле звестак МУС, у краіну паходжання хочуць вярнуцца яшчэ 77 чалавек.
Літва купляе білеты мігрантам, якія хочуць вярнуцца назад, а таксама выплачвае 300 еўра. Сёлета ў краіну незаконна трапіла каля 4200 мігрантаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.