ЛНР і ДНР сабраліся ў Мытны саюз

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 28 чэрвеня заявіў кіраўнік вярхоўнага савета Луганскай народнай рэспублікі Аляксей Каракін, інфармуе агенцтва “Інтэрфакс-Украіна”.

“Мы, таксама як і Данецкая народная рэспубліка, будзем уваходзіць у Мытны саюз”, — сказаў Каракін, падкрэсліўшы, што Еўрасаюз для ЛНР непрымальны.

Раней, 13 чэрвеня, пра намер увайсці ў Мытны саюз у 2015 годзе журналістам паведаміў віцэ-прэм’ер ДНР Андрэй Пургін. “Мы разумеем, што гэтыя тэрміны — хутчэй аптымістычныя, чым рэальныя. Уваходжанне ў Мытны саюз патрабуе падпісання кіпы дакументаў, чакаецца гара працы”, — дадаў Пургін.

У сярэдзіне чэрвеня кіраўніцтва ЛНР звярнулася да лідараў 15 краін, у тым ліку да Аляксандра Лукашэнкі, з просьбай прызнаць яе незалежнасць. Лукашэнка ў сваю чаргу заявіў пра незаконнасць рэферэндумаў аб незалежнасці, праведзеных у Данецкай і Луганскай абласцях, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі