Лукашэнка дазволіў студэнтам працаваць у будатрадах круглы год

Указам дазваляе залічаць навучэнцаў у студатрады з верасня па травень па ўзгадненні з кіраўніком установы адукацыі, паведамляе interfax.by.


Па словах супрацоўнікаў прэс-службы беларускага кіраўніка, маладыя людзі выяўляюць усё большую цікавасць да працы ў студатрадах не толькі летам, але і на працягу ўсяго каляндарнага года ў вольны ад навучання час.


Таксама ўказ прызначае бясплатнае правядзенне медаглядаў і прафілактычных прышчэпак  удзельнікаў студатрадаў.

Намесніца сакратара камітэта БРСМ БДУ Юля Гайдук у гутарцы з Еўрарадыё кажа, што большая частка працадаўцаў — са сферы паслуг.

Гайдук: "Гэта або буйныя крамы — Prostore ці такія гіпермаркеты, як "Еўраопт", або гэта пераход ужо на пастаянную працу. Нават працадаўцы нам званілі і прапаноўвалі працу: спачатку хлопцаў і дзяўчат бралі на выпрабаванне альбо былі гатовыя закрываць ім як практыку і надалей гатовыя іх працаўладкоўваць на працягу года. Гэта добра для выпускнікоў і студэнтаў старэйшых курсаў — трэцяга-чацвёртага... Таксама ёсць будаўнічыя аб'екты — напрыклад, адміністрацыйны будынак па вуліцы Арлоўскай. Там дакладна хлопцы будуць працаваць яшчэ і ў верасні".

Гайдук кажа, што ў падобных выпадках або ўніверсітэт, або працадаўца ідзе насустрач. Студэнтам могуць уводзіць вольнае наведванне апошніх дзвюх пар. Або яны могуць працаваць кароткі дзень — 5 гадзінаў замест 8.


Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі