Лукашэнка: Канстытуцыя гарантуе надзейную абарону правоў i свабод грамадзян

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян краіны з Днём Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь. Нагадаем, ён адзначаецца 15 сакавіка.  "Канстытуцыя — найважнейшы сiмвал i атрыбут суверэнiтэту нашай краiны. Яна заклала аснову для ўмацавання дэмакратычных устояў грамадства, захавання духоўных каштоўнасцяў нацыi, забеспячэння дабрабыту кожнага чалавека i кожнай сям'i", — гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.

Ён адзначыў, што Канстытуцыя "гарантуе надзейную абарону правоў i свабод грамадзян, садзейнiчае паслядоўнаму правядзенню сацыяльна-эканамiчнай палiтыкi, накiраванай на значнае павышэнне якасцi жыцця людзей".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі