Лукашэнка памілаваў 22 чалавекі, якія мелі запазычанасці па падатках
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні па 22 з 25 хадайніцтваў асоб, якія пакрылі матэрыяльныя страты дзяржаве.
Пра гэта паведаміла намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч падчас выступу ў Палаце прадстаўнікоў пры абмеркаванні законапраекта аб амністыі.
Таксама яна адзначыла, што не лічыць неабходным пашыраць катэгорыю асоб, якія падлягаюць амністыі. Пяткевіч падкрэсліла, што прымяненне інстытуту памілавання дазваляе больш індывідуальна падысці да разгляду кожнай канкрэтнай справы.
Намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта таксама зазначыла, што выключыла б з праекта закону аб амністыі катэгорыю жанчын, якія маюць дзяцей, і цяжарных жанчын, каб іх справы разглядаліся на камісіі па памілаванні.
БелаПАН