Лукашэнка пра Расію: Гэта ўжо праз край, далей так працягвацца не можа

Лукашенко о России: Это уже через край, дальше так продолжаться не может

 

"Надакучыла", — адкрыта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам у аўторак, 20 верасня, у Мінску.

У адносінах паміж Расіяй і Беларуссю назбіралася "занадта шмат праблем".

Еўрарадыё сабрала найбольш яскравыя выказванні Аляксандра Лукашэнкі, якія прагучалі на сустрэчы.

1. "Якая Беларусі ад гэтага будзе даходнасць? Ну так, ніякай практычна". (Пра таваразварот, які знізіўся ў 2016 годзе, нягледзячы на тое, што аб'ёмы выпуску прадукцыі ў натуральным выражэнні выраслі).

2. "Мы цялёпаемся, інакш не скажаш. Вы, напэўна, у курсе справы". (Пра цану на газ, наконт якой не могуць дамовіцца пяць месяцаў).

3. "Ціску я не пацярплю. І беларусы таксама". (Пра зніжэнне паставак нафты ў краіну з-за спрэчак па цане на газ).

4. "Нашы тавары Еўрасаюз закупляе і гатовы закупляць. Але ў Расеі яны чамусьці "няякасныя"". (Пра беларускія прадукты харчавання, якія Расія адбракоўвае ў сябе).

5. "Я чаму адкрыта пра гэта кажу? Таму што ўжо надакучыла, гэта ўжо праз край. <...> Cвой ўдзел у гэтых праектах мы будзем аптымізаваць". (Пра перспектывы развіцця інтэграцыйных праектаў).

6. "Мы парушаем усё тое, пра што дамовіліся". (Пра далейшы удзел Беларусі ў праектах Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС).

7. "Мы заўсёды імкнуліся прыстасавацца да сваіх суседзяў, каб ім не перашкаджаць. Але ў нас жа ёсць уласны інтарэс..." (Пра ўласны інтарэс).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі