Лукашэнка працягвае караць за "карупцыйны скандал"
Кіраўнік Беларусі 4 снежня падпісаў указ аб прыцягненні да адказнасці некалькіх службовых асобаў. Вымовы атрымалі генеральны пракурор Рыгор Васілевіч і былы генеральны пракурор Пётр Міклашэвіч. Падставай называюцца сур'ёзны недагляд у працы з кадрамі ў органах пракуратуры, непрыняццё належных мер па ўзнаўленні законнасці, парушанай пры размеркаванні Мінскім райвыканкамам зямельных участкаў у раёне дачнага пасёлка "Крынічны" Міністэрства ўнутраных спраў, а таксама па забеспячэнні нагляду за захаваннем патрабаванняў жыллёвага заканадаўства пры разглядзе грамадзянскіх спраў з удзелам былога пракурора Мінскай вобласці М.Снегіра.
За значны недагляд у працы па падборы і расстаноўцы кіруючых кадраў у органах пракуратуры абвешчаная вымова былому Дзяржаўнаму сакратару Савета Бяспекі Беларусі Віктару Шэйману.
Вымова абвешчаная і былому старшыні Мінскага аблвыканкама Мікалаю Дамашкевічу за непрыняццё належных мер па забеспячэнні кантролю за захаваннем заканадаўства пры размеркаванні Мінскім райвыканкамам зямельных участкаў у раёне дачнага пасёлка "Крынічны".
БЕЛТА