Лукашэнка прызначыў Андрэя Савіных амбасадарам у Турцыю

Таксама кіраўнік дзяржавы прызначыў шэраг іншых амбасадараў. Як паведамляе БЕЛТА, Аляксандр Авяр'янаў стаў амбасадарам Беларусі ў Польшчы, Андрэй Савіных — у Турцыі і Іраку па сумяшчальніцтве, Віктар Козінцаў — у Аргентыне.



Амбасадарам Беларусі ў Літве стаў Аляксандр Кароль, раней гэтую пасаду займаў Уладзімір Дражын.



Таксама кіраўнік дзяржавы прызначыў Дзмітрыя Купцеля амбасадарам Беларусі ў Эфіёпіі, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Афрыканскім саюзе, а таксама пры праграме ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП) і праграме ААН па населеных пунктах (ААН-Хабітат) па сумяшчальніцтве.



Акрамя таго, Андрэй Еўдачэнка прызначаны амбасадарам Беларусі ў Вялікім Герцагстве Люксембург па сумяшчальніцтве, Уладзімір Чушаў — амбасадарам у Чарнагорыі і Македоніі па сумяшчальніцтве, Аляксандр Хайноўскі — амбасадарам у Босніі і Герцагавіне па сумяшчальніцтве.



Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне Сяргея Міхневіча генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у польскім Гданьску, Ігара Назарука  — дырэктарам дэпартамента замежнаэканамічнай дзейнасці МЗС.



На фота — Андрэй Савіных

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі