Лукашэнка — Пуціну: Трохі засталося

Лукашэнка — Пуціну: Трохі засталося

22 красавіка ў Маскве прайшла амаль 4-гадзінная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. У прысутнасці прэсы Лукашэнка дзякаваў Пуціну за словы падтрымкі ў нядаўнім пасланні, падтрымаў яго па "ўкраінскім пытанні". Паводле слоў беларускага кіраўніка, Беларусь і Расія сур'ёзна рушылі наперад у пытанні ўзгаднення саюзных праграм. Ён згадаў дарожныя карты па інтэграцыі, якія ўсё рыхтуюцца і ўзгадняюцца.

"Напэўна 26 або 27 праграм мы ўжо ўзгаднілі на ўзроўні ўрада, — гаварыў Лукашэнка. — Трохі засталося. 2-3 вельмі сур'ёзныя праграмы эканамічнага характару. У тым ліку і падаткаабкладанне".

Аляксандр Лукашэнка таксама згадаў "пытанні, якія трэба ўзмацняць""і бяспеку, і абарону ў нашай саюзнай дзяржаве". "Хоць спраўляемся і справімся", — дадаў ён. Напярэдадні сустрэчы некаторыя эксперты не выключалі, што гаворка пойдзе пра стварэнне расійскай ваеннай базы ў Беларусі, чаго раней Лукашэнка не дапускаў.

Уладзімір Пуцін заявіў, што ў саюзным будаўніцтве "зроблена... шмат пазітыўнага", але яшчэ "шмат што трэба зрабіць". "Ёсць і тое, аб чым мы яшчэ павінны дамовіцца, узгадніць нашы пазіцыі, — працягваў прэзідэнт Расіі. — Праца агулам ідзе някепска па ўсіх накірунках".

Рашэнні па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расіі будуць фармалізаваныя восенню, заявіў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі