Лукашэнка расказаў, чаго чакае ад закона аб палітычных партыях
Аляксандр Лукашэнка / Reuters
У Беларусі змогуць працаваць толькі тыя партыі, "дзейнасць якіх адпавядае асноўным прынцыпам унутранай і знешняй палітыкі", заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас абмеркавання са сваімі чыноўнікамі праекта Закона аб палітычных партыях.
Паводле яго слоў, "на палітычным полі краіны павінны працаваць толькі тыя партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным прынцыпам унутранай і знешняй палітыкі". Пры гэтым ён мяркуе, што палітычная сістэма будзе развівацца і з'явяцца новыя "патрыятычна настроеныя партыі", а "выпадковыя спадарожнікі" знікнуць.
У Лукашэнкі абмяркоўвалі сёння і праект закона аб Усебеларускім народным сходзе. Паводле слоў Лукашэнкі, УНС павінен выконваць функцыю "стабілізатара нашага грамадства" — "менавіта на яго пляцоўцы трэба будзе дамаўляцца". А калі канфліктаў і надзвычайных сітуацый не будзе, то Сход працягне працаваць, як і раней, "толькі з пэўнымі дадатковымі функцыямі". Пры гэтым сустракацца Лукашэнка прапануе "часцей, мінімум адзін раз на год".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.