Лукашэнка распавёў Сабчак пра развод з жонкай

Ксенія Сабчак размаўляла з Аляксандрам Лукашэнкам тры гадзіны. У анонсе, які змешчаны на сайце тэлеканала, адзначаецца, што гаворка пойдзе пра падзеі ва Украіне і Крыме, пра адносіны Беларусі і Расіі, пра справу гендырэктара "Уралкалія" Баўмгертнера, пра адносіны Лукашэнкі з Пуціным, Мядзведзевым і Беразоўскім. А ў анонсе, які змешчаны на старонцы "Дождя" ў сацсетцы "УКантакце" дадаецца, што Лукашэнка расказаў "пра сына Колю і развод з жонкай".
 

Тэлеверсія інтэрв'ю з Лукашэнкам выйдзе на "Дожде" 21 траўня а 20-й гадзіне паводле маскоўскага часу.

Фота з твітара Ксеніі Сабчак і з сацсеткі "Дождя"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі