Лукашэнка страляў на “Мінскай лыжні” без промахаў
Аляксандр Лукашэнка страляў на “Мінскай лыжні” без промахаў. Ён прыняў удзел у эстафетнай гонцы ў складзе каманды Адміністрацыі прэзідэнта. Разам з ім выступалі Святлана Канашэнка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава і малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай Лукашэнка. У выніку каманда заняла першае месца.
Як паведамляе тэлеканал “Беларусь 1”, удзельнікі беглі дыстанцыю ў 3 кіламетры з двума агнявымі рубяжамі. Стральбу па мішэнях вялі з адлегласці 45 метраў — на пяць метраў меней за прафесійны эталон.