Памерла Алена Жаўняровіч, цешча Аляксандра Лукашэнкі
Памерла Алена Жаўняровіч, цешча Аляксандра Лукашэнкі. Як паведамляе радыё "Свабода" са спасылкай на аднавяскоўцаў жанчыны, яна дажыла амаль да 90 гадоў. Таксама крыніцы радыё інфармуюць, што Лукашэнка цяпер можа быць у Шклове, а на дарогах шмат міліцыі.
Прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант не пацвердзіла навіну пра смерць сваячкі кіраўніка краіны і сказала, што не мае такой інфармацыі, адзначае TUT.by
Алена Жаўняровіч жыла ў вёсцы Вялікі Межнік у Шклоўскім раёне. Да выхаду на пенсію працавала настаўніцай беларускай мовы ў Александрыйскай сярэдняй школе. Яе дачка Галіна стала жонкай Аляксандра Лукашэнкі, маці яго сыноў Віктара і Дзмітрыя.
Сам Лукашэнка прызнаваўся, што не хоча разводзіцца з жонкай, хоць і не жыве з ёй, затое цешчу называў сваім сябрам.