Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне васьмі старшынь райвыканкамаў (фота)
14 верасня Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне васьмі старшынь райвыканкамаў. Як інфармуе БЕЛТА, Андрэй Гарбачоў узначаліў Буда-Кашалёўскі райвыканкам, Вераніка Байкова — Лоеўскі, Віктар Палуянаў — Кастрычніцкі, Дзмітрый Алейнікаў — Светлагорскі, Генадзь Дзенгалёў — Барысаўскі, Мікалай Карповіч — Старадарожскі, Віталь Казлоў — Чэрвеньскі, Дзмітрый Бачкоў — Крычаўскі райвыканкам. Кіраўнік дзяржавы параіў ім набрацца цярпення, працаваць “сістэмна, акуратна”. “Не трэба хадзіць напралом. У нас людзі талковыя, разумныя, і, калі яны будуць бачыць, што добры кіраўнік, яны заўсёды зразумеюць і падтрымаюць”, — сказаў Лукашэнка.
Сёння ж быў прызначаны міністр прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. Ім стаў Андрэй Худык. Паслом у Інданэзіі і па сумяшчальніцтве ў Малайзіі, Сінгапуры і Філіпінах стаў Валерый Калеснік.