Лукомльская ГРЭС спынялася з-за сапсаванай мікрасхемы - А. Азярэц

Сапсаваная мікрасхема стала прычынай спынення ўсіх энергаблокаў Лукомльскай ГРЭС. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц.  Ён патлумачыў, што менавіта гэта стала прычынай таго, што аварыя на 8-м блоку не была лакалізаваная, а прывяла да адключэння ўсіх блокаў.

Нагадаем, аварыя на самай вялікай электрастанцыі нашай краіны здарылася 25 чэрвеня. У выніку, паўкраіны на нейкі час засталіся без святла.

Цяпер міністр энергетыкі запэўнівае, што станцыя будзе абсталяваная яшчэ адной ступенню абароны - дадатковым датчыкам, які дазволіць аператыўна фіксаваць самыя малыя адхіленні ад нормы, інфармуе "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі